Педиатр Марьян Жук. Родился в г. Поставы, Жил и работал в г. Сморгонь.
Мойшэ Кульбака "Між палёў"
На золку брыду між палёў.
Мне хлебчык сухі – ежа дня ўся.
Як лёгка ісьці безь цяжкІх кашалёў,
як хутка – нікуды ў жыцьці не спазьняўся.
Як добра вандроўцу ў дарозе, як файна
бадзяцца па сьвеце, далёка ад дома –
і ў шабэс сьвяточны, і ў будзень звычайны,
адкуль – не згадаю, куды – невядома!
Сустрэну вяскоўца старэнькага ў садзе
і жалюся: "Лёс чалавечы – ня рай.
ЦІ ЧУЕШ, МАНІЛА? Ядуць па раскладзе
яны, нам жа кожны драбок – бласлаўляй!"
"ЭХ, ДУРАНЬ ТЫ, ДУРАНЬ! – вясковец адкажа, –
Чым ёсьць чалавек? Проста чэрап разьбіты.
Хай боты начысьціць і гальштук завяжа,
ды ўсе паміраем, чаго ні рабі ты".
"Байкі, братка, байкі! –
я пярэчу ў захапленьні. –
"Пасаромься, БРАТ МАНІЛА,
БРАТ МАНІЛА, май сумленьне!
Ты прыслухайся, як міла
балаболяць балалайкі
ў ціхіх вёсках ледзьве чутна –
гэтак весела… і смутна,
як жа смутна!
Вось ідзеш
ты празь вёскі й гарады…
Запытай: адкуль? куды
ты ідзеш? Або ня ты?
Дзе ты? Ведаеш? І дзе ж?
Я жыву ў зямлі на ўлоньні,
як кароўкі або коні,
як жабрак ва ўсе часы,
сыты кропляю расы.
Часам гаспадар бадзягу
для начлегу дасьць гумно,
то з падзякай сьвету лягу:
д'ябал, бог? –
усё адно.
Зранку ўстаў, а сьвет цьвіце
ў кожнай кветцы і лісьце,
у ружовым харастве,
чарназёме і траве…
На зямлю сырую ўпасьці
ў пахі гною і вясны…
Бродзяць сокі, думкі, сны…
Шчасьце
крыкнуць на ўсе грудзі:
"Як цудоўна ў сьвеце, людзі!"
Я ж не разумеў, дурны".
1919
Пераклад з ідышу: Сяргей Шупа
Адам Станкевіч [24 снежня 1891 (5 студзеня 1892), в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 29 лістапада 1949, Тайшэцкі раён, Іркуцкай вобласці] — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар.
Аляксандр Дзяруга Беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, жыў і пахаваны ў Смаргон
Янка (Іван Іосіфавіч) Шутовіч (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці — 9 снежня 1973) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец.
Майсе́й Саламо́навіч Ку́льбак (ідыш: משה קולבאַק — Мо́йшэ Ку́льбак; 20 сакавіка 1896, Смаргонь — 29 кастрычніка 1937, НКУС, Менск) — яўрэйскі пісьменнік, драматург, перакладчык. Пісаў на ідышы.