Грамадства шчаслівай смерці
/ Родны склон

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
(Беларусь, Мінск, Някрасава, 3)

11.08 - 29.08.2015

Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Алена Пратасевіч.

У МЕЖАХ ГРУПАВОЙ ВЫСТАВЫ РОДНЫ СКЛОН

"Родны склон" - міжнародны праект, які аб'яднаў 14 аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям'і і роднасных адносін. Фатаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць адлюстраванне, структуру, дынаміку сям'і і "сямейнасці", а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб'ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям'і ў працах фатографаў і мастакоў.Удзельнікі праекта:

Андрэй Анро / Беларусь
Аксана Веніямінава / Беларусь
Таня Зомер / Іспанія
Андрэй Карачун / Беларусь
Анастасія Маркелава / Расія
Васіліса Паляніна / Беларусь
Дзіта Пепе / Чэхія
Алена Пратасевіч / Беларусь
Вольга Савіч / Беларусь
Юрый Салабай / Украіна
Аляксандра Салдатава / Беларусь
Святлана Станкевіч / Беларусь
Таццяна Ткачова / Беларусь
Максім Швед / Беларусь

Project:
Happy Death Society

I Forget the Pattern in the Carpet
Medium: carpet, photo print, photo frame, hole
200 x 300 сm
2019

Тэма цудаў і смерці, жалю і болю заўсёды вабіла маю бабу Гэлену, таму, як толькі ў Смаргоні з'явілася Грамадства Шчаслівай Смерці, бабуля ўступіла ў яго з радасцю. Да таго ж, мая баба Гэлена – адданая каталічка, якая прымае ўсё, што ад каталіцкай царквы, куды яна хадзіла кожны дзень спяваць у хоры для жывых. А калі хто паміраў, яе голас гучаў для нябожчыка. І так было, пакуль яна не вырашыла легчы ў ложак і чакаць шчаслівай смерці.

"Гэта як дзед наш, са свечкай, сам трымаў і крыж пацалаваў, хутка памёр і пры памяці, ксёндз прычасціў, шчасліва памёр", – растлумачыць баба Лена пасля таго, як не стане дзеда Юзіка, які ўсё варочаў яе цела на ложку ды націраў спіртамі. Яны часта спрачаліся, хто памрэ першым. Дзед першы, а бабуля ляжыць як і ляжала, рыхтуючыся да шчаслівай смерці. Смерць не прыходзіць, толькі сон: стаіць Гэлена каля вялізных варот Раю сярод чаргі людзей ды задаволена пазірае за вароты, вабяць яе дзівосныя сады, але голас кажа: "Не час".

Ужо прайшло сем гадоў. Ложак стаў месцам малітвы і плачу. Агнём гараць косткі Гэлены, быццам у катле сярод пекла, як на тых карцінках, што паказвала мне бабуля ў дзяцінстве праз навуку каталіцкай веры. Амэн.

Грамадства Шчаслівай Смерці абапіраецца на адданасць Божай Маці Балеснай, яно распаўсюдзілася па хрысціянскім свеце з Фларэнцыі пасля заснавання ў 1239 годзе манастыра Слугі Найсвяцейшай Панны Марыі і стварэння ордэна сэрвітаў.

У канцы пятнаццатага стагоддзя культ Маці Божай Балеснай развіваецца і набывае назву "Маці Божай Сямі Смуткаў", што выяўляе ўсе нягоды Марыі, якія запоўнілі яе жыццё.

Грамадства Шчаслівай Смерці – гэта гутарковая назва ад бабулі па матулінай лініі, афіцыйная назва суполкі – Апостальства Добрай Смерці або Асацыяцыя Маці Божай Апякункі Добрай Смерці. Апостальства ў яго цяперашнім выглядзе было зацверджана Папам Піем X 22 ліпеня 1908 года ў Тэншэбрэ (фр. Tinchebray, па адной з версій назва паходзіць ад лацінскага tenebrae – цемра, змрок), Францыя. Папа падараваў Асацыяцыі шматлікія прывілеі і надаў ёй універсальны характар, пасля чаго яе дзейнасць ахапіла ўсю каталіцкую царкву. У 2004 годзе рэзідэнцыя Асацыяцыі ў Францыі была перанесена з Тэншэбрэ ў Ля Шапэль-Манліжон (La ChapelleMontligeon). Святыня Божай Маці ў Ля Шапэль-Манліжоне таксама з'яўляецца Сусветным Цэнтрам Малітвы за Памерлых.

Project:
Happy Death Society

The Malachite Casket
Material: celain figurine, photo print
29 x 25 x 25 сm
2019

Project:
Happy Death Society

Grandma Butterfly
Medium: photo print, 2 wings of the Aglais io butterfly
10 x 15 сm
2017

Тэма цудаў і смерці, жалю і болю заўсёды вабіла маю бабу Гэлену, таму, як толькі ў Смаргоні з'явілася Грамадства Шчаслівай Смерці, бабуля ўступіла ў яго з радасцю. Да таго ж, мая баба Гэлена – адданая каталічка, якая прымае ўсё, што ад каталіцкай царквы, куды яна хадзіла кожны дзень спяваць у хоры для жывых. А калі хто паміраў, яе голас гучаў для нябожчыка. І так было, пакуль яна не вырашыла легчы ў ложак і чакаць шчаслівай смерці.

"Гэта як дзед наш, са свечкай, сам трымаў і крыж пацалаваў, хутка памёр і пры памяці, ксёндз прычасціў, шчасліва памёр", – растлумачыць баба Лена пасля таго, як не стане дзеда Юзіка, які ўсё варочаў яе цела на ложку ды націраў спіртамі. Яны часта спрачаліся, хто памрэ першым. Дзед першы, а бабуля ляжыць як і ляжала, рыхтуючыся да шчаслівай смерці. Смерць не прыходзіць, толькі сон: стаіць Гэлена каля вялізных варот Раю сярод чаргі людзей ды задаволена пазірае за вароты, вабяць яе дзівосныя сады, але голас кажа: "Не час".

Ужо прайшло сем гадоў. Ложак стаў месцам малітвы і плачу. Агнём гараць косткі Гэлены, быццам у катле сярод пекла, як на тых карцінках, што паказвала мне бабуля ў дзяцінстве праз навуку каталіцкай веры. Амэн.

Project:
Happy Death Society

White Memorial Table
Medium: photo
2017

З 1980-х захавальнікамі Асацыяцыі становяцца місіянеры Святой Сям'і ў Польшчы, адкрываецца штаб-кватэра ў Гурцы-Кляшторнай. З Польшчы праз каталіцкую царкву Таварыства расшырылася на тэрыторыю Заходняй Беларусі і з пачатку 2000-ых вернікі касцёла Міхала Арханёла з г. Смаргонь пачалі ўступаць у Асацыяцыю Шчаслівай Смерці, сярод якіх была і мая бабуля Алянцэвіч Гэлена Адамаўна (1937 г. нараджэння).

Пачынаючы з 1999 года ў Польшчы праводзяцца імшы для жывых і памерлых членаў асацыяцыі. Акрамя таго, уся святая імша праводзіцца штодня на працягу лістапада для памерлых членаў Асацыяцыі.

ЗВЕСТКІ Ў СМІ:

Беларусский Журнал: Страхи, скука и дети «Роднага склону»

Культура і мастацтва: Пра сям'ю рэальную і ўяўную