У ВЯЛІКІМ ЦЕНЮ

ЦЭХ (Беларусь, Мінск, вул.Кастрычніцкая, 16)
11.08 - 29.08.2015

Куратар: Андрэй Лянкевіч

Савецкі час пакінуў па сабе мноства прыкметаў: вуліцы, помнікі, мову, сімволіку і чалавека-канфарміста. Мастак пагружаецца ў кантэкст гэтай рэальнасці. Падчас працы з дакументальным фота і відэаматэрыялам гістарычнага і навіннага характару ствараецца фігуратыўны жывапіс пра псеўдаідэалы камуністычнай мінуўшчыны.

На выставе экспануюцца працы з серыяў «The Lost», «Face in Shadow», «Пандэмія». У серыі «The Lost» у якасці матэрыялу выкарыстоўваюцца партрэты зніклых без вестак людзей. У «Face in Shadow» Анро разглядае палітычныя вобразы праз прызму міфалогіі ды візуалізуе іх з дапамогаю фігуратыўнага жывапісу. У аснове серыі графічных працаў «Пандэмія» — старонкі часопіса «Новый мир» канца 80-х, тут вывучаецца тэма ўтопіі савецкага часу і настальгіі па ўтопіі ў постсавецкім грамадстве.

IN THE BIG SHADOW
Made on
Tilda